Profile avatar
bielarusajed.gay
🌐 Belarusian / English. Mostly Belarusian. Жыву з перапынкамі на ежу. Web: bielarusajed.gay Userpic by @madsduck.bsky.social
1,707 posts 245 followers 192 following
Regular Contributor
Active Commenter

У нейкі момант мне падавалася, што мяне ўжо адпусціла, але насамрэч анімашка ўсё яшчэ сумная і трохі прабівае на слёзы youtu.be/_QQHM5qXuBg?...

?????????

Вось ужо паўгадзіны сяджу на падлозе і спрабую пераасіліць сябе, каб усё ж дайсці да душа...

Я на мінулым тыдні сабраў сабе нейкае падобіе вішліста і ў цэлым ён выглядае як "нешта, што я хачу купіць сабе сам, але хутчэй за ўсё не куплю, бо апантанасць прайшла і трэба адказней ставіцца да грошай, калі жывеш не адзін".

Хацеў з заробку купіць сканар (і ўсё яшчэ хачу) але вось цяпер нешта падумаў і стаю перад выбарам: спачатку ўзяць сканар, які няма куды паставіць (бо, зрэшты, усё дзеля яго), альбо спачатку стол, на які я змагу зручна паставіць сканар, але без самога сканара...

Піздзец трошкі больш за дзве гадзіны на сазвоне таму што нехта нешта спаміць з нашага акаўнта емэйл сэндэра. Паадключалі ўсе ключы, памянялі ўсе паролі, паабмяжоўвалі ўсё, самі ўжо нічога слаць не можам, а ў логах спам усё яшчэ спрабуе адпраўляцца (не адпраўляецца, але). Дзіўнае нешта.

Так, гэта я

Паходу пачынаю хварэць...

Мая стужка тві складаецца са спойлераў да бнха і фуры кантэнта. Ад гэтага мне часам хочацца выдаліць нахуй твітэр, бо першае хочацца бачыць без спойлераў, а з другім хочацца неяк узаемадзейнічаць, але я гэтага не ўмею. Мне проста сумна і неяк не па сабе ад гэтага. Пачуваюся нікчэмна і бездапаможна.

Калі-небудзь памру праз няправільную растаноўку прыярытэтаў. Але нават калі я пачну ставіць здароўе вышэй за астатняе, то ўсё адно ж памру калі-небудзь. Зусім не матывуе нешта змяняць.

Напэўна, бессэнсоўна спрабаваць займацца нечым карысным ды заганяцца пра гэта, калі я нават не магу сабрацца з сіламі схадзіць у душ, так?

тым часам я завяла тэлеграм-канал з перакладамі ўсялякага і не толькі t.me/schwirrymirry

Не ведаю куды сябе дзець. Не магу і не хачу брацца ні за што. Можна было б падумаць пра тое, што мне ўсяго толькі трэба перажыць гэта дзень, але ў гэты раз не верыцца ў тое, што заўтра раптам будзе лепей. Гэта будуць вельмі доўгія выхадныя.

Часам настрой павыдаляцца адусюль ды не камунікаваць з людзьмі, бо некалі не камунікаваў ні з кім і мне было ок, а цяпер хочацца ў нейкія тусоўкі з іншымі людзьмі, а я ні знаёміцца не ўмею, ні як сябе паводзіць не ведаю, і я не магу сябе перасіліць і ўжо, пэўна, і не хачу. Без людзей было прасцей.

У мяне з'яўляюцца падазрэнні на тое, што арганізм перастае таліраваць альбо вострае, альбо малочка

Па-мойму, я ўчора пачаў вар'яцець. Заснуў пасля таго, як разрыдаўся праз тое, што ў галаве занадта гучна гучаць думкі.

Заябаў ныць. Заябаў ніхуя не рабіць. Заябаў шукаць нейкая адмазкі ды апраўданні. Проста заябаў. Усё заябала. Цела балець заябала, але ж сам да гэтага прыйшоў. Заябаў жыць, бы так і трэба. Ці столькі жыць. Заябаў праёбвацца з тайм-мэнэджмэнтам — планаваў не дажыць да такіх праблем. Заябаў.