Profile avatar
juliettederri.bsky.social
Ow, hi! My little personal account for miscellaneous things
78 posts 25 followers 28 following
Regular Contributor
Active Commenter

Сёння мне спаўняецца 22 гады. Сям'я падарыла кіндл - мабыць, жадаюць, каб я зусім у свой выдуманы мір сышла. Добра, жартую, я іх вельмі кахаю ❤️🫂✨ Скажыце сёння сваім блізкім, што любіце іх і вельмі шануеце 🙏🏻🥹

Пытанне ў масы #2 (мне спадабалася чытаць вашы адказы тады) Калі б вам прапанавалі ў дадзеную хвілінку часу апынуцца ў ЛЮБЫМ месце свету, што б вы выбралі? Я б вельмі хацела б да сястры ў Амерыку... 6 гадоў ня бачыла сваю сяброўку 🥺

Усіх віншую з Надыходзячым Новым Годам. Няхай у кожнага 2025 стане годам радасці, святла і кахання! Нам усім гэта трэба - без гэтага мы проста не будзем самімі сабой. Усіх абняла! ❤️🕊️✨🫶🏻❄️

У офісе прайшоў Таемны Санта. Я адмаўляюся гэта каментаваць - гэта проста >>>>

Пасля курантаў планую жорстка дэнсіць і спяваць пад лайв запіс песні «Граблі» Нойза - гэта тое, што трэба, каб адпусціць 2024-ый

Усіх з Калядамі🕊️🕯️✨ - хай каханне, спакой і ўтульнасць будуць напаўняць вашы дамы. Святла і пазітыва кожнаму!!

In honor of Charles Dickens, I will also be poor and cold this christmas

Пытанне ў масы - калі б ня грошы, то кім бы вы хацелі працаваць? Я вось бы настаўнікам Ангельскай мовы ў школе з найвялікшым задавальненнем 📚

Урок жыцця № нейкі там: Не рабіць доўгія пазногці на левай руцэ, калі зноў вяртаешся да гітары - прыйшлося "секчы" кіпцюры. Пацешны лук…но чаго ня зробішь дзеля Цоя прахалодным днём

З пятніцай усіх, сябры! Вось вам пацешны коцік-чарадзей, які, прам як я, пакутуе ад дэдлайнаў

Доўга ішла да выпраўлення сваёй усмешкі (зубкі, усё такое) - і вось у мяне зараз пласцінка для зубоў. Як жа пацешна зараз размаўляць па-ангельску і шапалявіць. Зразумець мяне цяпер - гэта сапраўдны челендж 🙃

Вас заўважыў маленькі Каджыт 👀

Падобных поглядаў💚. Нездарма кажуць, што ў гадаванцаў ёсць рысы іх гаспадароў 🥹✨

З-за розніцы ў часе сёлета сустракаю Куццю ў офісе…ужо дамовіліся з калегам правесці малітву па-польску. Мінус працы на Амерыку такі вось… А хацелася б у родную Ліду! 😪 Але я буду пасціць потым фатаграфіі са споведзі 25-ага! Касцёл Панны Марыі будзе, як заўсёды, найпрыгажэйшым месцам ✨🙏🏻

Яшчэ адзін гатовы да свят🙌🏻✨

Пытанне: вы робіце нататкі ў кнігах ручкай і пакідаеце кучу стыкераў? У мяне ж не ў адной такі фетыш?

bookish

Вітаначкі! Ужо каля трох гадоў я займаюся посткроссінгам. Вельмі цікава атрымліваць карткі з усяго Свету! Вось і хачу прапанаваць Вам паўдзельнічаць у такім! Будзе вельмі прыемна атрымаць ад вас картку і даслаць Вам маленькія прыемнасці 🙌🏻 Пішыце - арганізуемся)✨🫶🏻