Profile avatar
mimiliuk.bsky.social
Засланы беларускі казачок у англічанцы | Belarusian in the UK
844 posts 175 followers 127 following
Regular Contributor
Active Commenter

Прысніла сёння, што згубіла Цігрулю ў метро. Ува сне жа яе і знайшла. Прачнулася ў 4 раніцы ажно не плачучы, а коцік са мною спіць, у адбымку. І неяк жыццё ўжо не такім паскудным падалося 🥹

Хацелася спытаць, што з немцамі не так. Але ўлічваючы ўсю фігню, што адбываецца ў свеце, пытаць трэба хутчэй, што не так з людзьмі ўвогуле 🫠

Мне не цікава 🙃 Калі б я яе атрымала не на халяву, а за 60 фунтаў, якія яны просяць, я б моцна расчаравалася. Ці ААА гульні сталі бяздушныя, ці я старая, але вярніце мне мой 2007 і Біяшок. Тады і верасень гарэў, і забойцы плакалі, і экшаны былі агонь

Даўно не пісала нічога даўжэй за твіт, то накалякала пра тое, што з сябе ўяўляе брытанскі ўрад. Гляньце, калі вам хочацца пачытаць нешта палітычнае, а ад навін ванітуе. Адразу папярэджваю, там чорт нагу зламае, але праз гэта брытанская палітыка і ёсць цікавай t.me/belarusian_i...

Ну, з богам. Памінайце добрым словам

America will have to live with the shame of what's happening here for years. www.wsj.com/world/europe...

То-бок: - USAID плаціў Маску за Старлінк для Украіны і распачаў супраць яго расследаванне праз тое, што ім карысталіся рускія - Маск закрывае USAID і адбірае Старлінкі ва Украіны. У каго ж застаюцца Старлінкі? 🤔 Маск ці на зп у ФСБ, ці галактычнага маштабу ўябан. www.reuters.com/business/us-...

Накладанне на сябе рук праз усю хурму часова адмяняецца, бо ў горадзе Л +15, і я дастала з шафы свае 💫трэнчы💫

Ну штош, апошняя прыстойная фіча ў хуітары ўсё. Шызафазію Маска нават каментаваць не буду. Проста сумна жыць у свеце, у якім канчалыгі з чытом на бабкі могуць з такой хуткасцю пераўтвараць не самыя дрэнныя рэчы ў гаўно

Зараз будуць кляпаць абы што замест годнага і стылёвага кіна. Пайду паплачу пад Skyfall

Ладна, часам мне ўсё ж падабаюцца крынжовыя першыя старонкі брытанскіх таблоідаў 🙂 Але сёння літаральна ўсе часопісы, і левыя, і правыя, ад сур'ёзных, да тых, хто піша пра каралеўскую сям'ю і дыеты, выйшлі з падобнымі першымі паласамі. Не помню такога яднання з лютага 2022

Недзе на тым свеце чайкай крычыць Джорж ІІІ. Нахуя яно ўсё было, маглі проста за чай заплаціць 🤷‍♀️