Profile avatar
nr-cemetery.bsky.social
Беларускія мышыныя казкі. Цішыня і змрок.
205 posts 121 followers 61 following
Prolific Poster

Рыхтуемся да 25 сакавіка, малюем на стрымах сімвалічнае. Не разбіць, не спыніць, не стрымаць - мышапавучым чынам!

Штодзённыя стрымы працягваюцца. Утульна-расслабоніссста дамалёўваем усялякае недамаляванае. Чылова грызем яблыкі і размаўляем за серыялы. Зазірайце да мышапавукоў) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Чарговы дзень - чарговы стрым! Малюем прыгажуньку Гекаф'ю, думаем над стылізацыяй. Зазірайце) www.twitch.tv/nine_ravens_...

З усіма гэтымі гістарычнымі падзеямі забыўся на важную гадавіну. Учора, 2 сакавіка, быў роўна год як я стрымлю! На першым стрыме цалкам прайшлі гульню "Самарост") Панабраўся досведу, і, як можна заўважыць па справаздачы, апошнія 4 месяцы стрымлю штодзённа. Завітвайце, буду дужа вам рады)

Гуляем ў сталкер і жарэм бліны (масленіца ж, здаецца?) Зазірайце на стрым) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Ну што, панеслася? Гуляю ў "Сталкер 2", нарэшце) Сёння яно самае то каб і расслабіцца, і Украіну падтрымаць. Якія ж дурныя часы жывем, халера. www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння апошні дзень зімы. Сёння апошні працоўны дзень тыжня. Сёння (НЕ АПОШНІ) (ЧАРГОВЫ) штодзённы стрым. Малюем Пагоню, мышапавучую, зазірайце:) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Ну, малюю Пагоню, мышапавучую! І як заўжды трындзім за культуру-мастацтва-усялякае. Зазірайце) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння я сонны лайдак з багнай у галаве, але штодзенны стрым усё адно адбываецца) Зазірайце, сёння дамалёўваем праект "Г.І.Д.О.Т.А" www.twitch.tv/nine_ravens_...

Трэцяя гадавіна ганебнага паскудства! Поспехаў усім тым, хто бароніць сваю волю. Пня ў сраку агрэсарам. Сёння малюем штосьці адпаведнае, штосьці хтанічна-гідотнае. Зазірайце на стрым: www.twitch.tv/nine_ravens_...

Дзень роднае мовы, шаноўнае спадарства. Пад тое намаляваў наскую ўсім добра вядомую літару) Віншую тых, каго ёсць з чым віншаваць!

Сёння малюю і трынджу - чагровы працоўны дзень. Завітвайце на гутарку) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Жабасерада - але малюем не жабу. Малюем вусеня. Дамалёўваем паўтоўку. Зазірайце на стрым, будзем разам намагацца не думаць аб дрэнным) www.twitch.tv/nine_ravens_...

У свеце адбываецца лютая лухта, а штодзённыя творча-гутарковыя стрымы працягваюцца. Сёння будзем маляваць паштоўку (мышапавучую, вядома) да дня роднай мовы. Зазірайце:) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Традыцыйны панядзелкавы каап! Я і яшчэ купа [значна больш прафесійных] стрымераў вяртаецца ў эпоху шпіёнаў і дыска. Будзем паляваць адно на аднога ў натоўпе:) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Зноўку паглыбляемся ў бездані! Стрымерскія экспедыцыі ў найцямнейшыя падзямеллі прывялі нас да босаў чэмпіёнскага ўзноўню. Будзе боляча! Зазірайце на стрым) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Учора на стрыме (пад размовы за Ікс-файлы і яой) зафіналілі мышапавучага купідона. Замест крылаў - плаўнікі, замест лука й стрэл - джала, замест маўпы - мыш. Змены не прынцыповыя, па сутнасці ўсё на месцы - то-бок канон) Зазірайце на трансляцыі: www.twitch.tv/nine_ravens_...

Ну што, спадарства, да нас прысунуўся валенцін?) Оўкэй, тады сёння маем умоўна святочны стрым. Я дамалёўваю свайго "мышапавучага купідона", а вы распавядзеце ў чаце свае ўлюбёныя рамантычныя лініі ў мастацкіх творах. Згода?) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння буду маляваць паштоўку на заўтра - раблю міленькага мышапавука-купідона (плюс-мінус). Зазірайце на стрым) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сярэдзіна працоўнага тыжня - усё яшчэ боляча, але хутка выхадныя) Сёння працую наперад, думаю за святочныя паштоўкі на святошныя дні. Мышапавукі рыхтуюцца віншаваць вас усіх) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

#podcast #art #comics #comic #youtube #lgbtq Нарэшце першы выпуск падкаста "Закулисьсе" запісаны й адрэдактаваны. Прэм'ера адбудзецца сёньня, а 20.00, таму не забудзьце паставіць сабе нагадваньне. www.youtube.com/watch?v=8UYP...).

Паліна Шарэнда-Панасюк: Дараваць санкцыі — гэта значыць дараваць усе катаванні Больш за 270 сутак Паліна правяла ў ШЫЗА і карцарах. Супраць яе ўжывалі карную псіхіятрыю, яна трымала галадоўку. www.polskieradio.pl/396/7819/Art...

Зазірайце на стрым! Найцямнейшыя падзямеллі роднай мовай! www.twitch.tv/nine_ravens_... Знакамітыя беларускія стрымеры (пад маім кіраваннем) ладзяць экспедыцыі ў жудасныя месцы. Ужо на чэмпіёнскім узроўні, амаль фінал)

Упершыню праходжу ХЛ2 - і адразу беларускай мовай. Файна, прыемна, добры вечар суботы:) Бярыце смаколікі і зазірайце на стрым: www.twitch.tv/nine_ravens_...

Чарговы вечар з штодзённай серыі стрымоў. Сёння пятніца - таму сяджу-працую-малюю, размаўляючы з чацікам за культурнае-цікавае:) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння малюем анімацыі - трэба ўжо Гекаф'е трошкі паварушыцца) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Чарговая твічоўская справаздача - зачэпка каб нагадаць спадарству аб сваім існаванні. Штодня а 22.00 па Беларусі я ладжу стрымы. Падчас іх пакутую праз творчасць (аўт.-пят.) ці ў гульні гулькаюся (суб.-пан.). І шмат размаўляю за жыццё, вядома) Зазірайце, далучайцеся) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Пятніца, апошні працоўны дзень. Сёння чылова малюем мышапавучыху Гекаф'ю. І ўтульна трындзім за жыццё) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Працягваю маляваць дзіўных істот. І дзіўныя эмоцыі. А паралельна (магчыма) можна абмеркаваць цыкад, напрыклад. Пад гарбату ўсё ідзе добра) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

На стрыме - малюем-гутарым, усё як заўжды) Пакуль я буду працаваць, у гледачоў будзе магчымасць зайсці ў чат і патлумачыць мне, чым тыя гранты гэткія дрэнныя. Ну, ці штосьці іншае, менш дурное) Зазірайце на цалкам незалежную трансляцыю! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Юбілейны стрым! Роўна тры месяцы бесперапынна-штодзённага вяшчання. Сёння буду маляваць анімацыі і (як заўжды) трындзець за фантастыку/хорар/містыку. Ці за навіны. Ці за жыццё. Як пойдзе) Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння працягваем гуляць у "Халф Лайф 2" з беларускім перакладам! Праходжу ўпершыню, таму толькі максімальна шчырыя эмоцыі ў бок легендарнай гульні. А 21.00 па Беларусі, зазірайце! www.twitch.tv/nine_ravens_...

У 2023-м сябру малявала коціка вось

Дарэчы, памятаю пачатак першага прэзідэнства Трампа. Наўколле тады гыгыкала з мемаў і ганьбіла "блакітнавалосых феміністак, якія перабольшваюць і ніхалеры не цямяць за сапраўдную палітыку". Мушу адзначыць - тыя феміністкі мелі рацыю.

Ушанаваў як умею. Сяджу, пакрысе пераглядаю "Твін Пікс". Файна. #DavidLinch

Сёння, раптоўна, не гулькаемся - сёння будуць лінчаўскія памалёўкі. Буду рабіць дзіўнае і ўспамінаць Твін Пікс. Зазірайце на стрым:) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Дзень сёння нейкая лухта, таму ідзем чыліць-адпачываць у "найцямнейшыя падзямеллі чэмпіёнскага сракаразрыўнага ўзроўню". Адпачнем сярод гнілля:) Зазірайце на стрым) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Варушым пальцамі, каб намаляваць варушэнне пальцамі. Пятнішныя ўтульныя памалёўкі) Зазірайце на стрым: www.twitch.tv/nine_ravens_...

≈ з 4:00 працуе. Трэніраваліся да 26.01.2025. Гэта відавочна.

Ну што, нібыта фінал? Зазірайце зараз на прыгоды ў прамёрзлай хтанічнай навуковай станцыі. Супер утульна, спатрэбіцца шмат гарбаты) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Гатуйце гарбату, закручвайцеся ў коўдру, гасіце верхняе святло - сёння мы працягваем швэндацца па закінутай арктычнай навуковай станцыі! Люта ўтульны, павольны, атмасферны квэст са складанымі задачамі. "Жахлівае козі", так бы мувіць) Чакаю на стрыме - www.twitch.tv/nine_ravens_...

Яшчэ трошкі расцягнем святочны настрой) Сёння на нас чакае шыкоўны зімовы хорар, утульны аж піпец. Закінутая арктычная навуковая станцыя, на якой адбылося халера ведае што - ідэальнае месца для сённяшняга вечара. Зазірайце на стрым! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння будзе фінал! А 22.00 будзем дабіваць апошнія квэсты. Мышыны хорар-стэлс йдзе да кульмінацыі! Спяшайцеся пабачыць!) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Ну што, шаноўныя, праспаліся?) Мне патлумачылі, што 1 студзеня то таксама святочны-выхадны дзень. Таму мы сёння будзем не маляваць, а гулькацца ва ўтульна-стэлсавы хорар пра мыша-пірамана! Зазірайце на стрым, узяўшы леташнія салаты і каўбасы) www.twitch.tv/nine_ravens_...

Танчыць-скача мыш сярод іржы і цвілі - віншуе вас з пачаткам чарговай ітэрацыі!:) Хай шчасціць у наступным годзе. Няхай здабудуць волю тыя, хто за яе змагаецца, і пня ў сраку тым, супраць каго яны вымушаны змагацца. Панеслася!)

Выхадныя перад выхаднымі, самае тое пагулькацца ва ўтульны мышыны стэлс) Мысь-піламан-клептаман-шэлыкалдзінал вялтаесца!:) Зазілайце! www.twitch.tv/nine_ravens_...

Сёння будзем перапрацаваць адну са старых анімацый. Раптоўна дахалеры складаную працу вырашыў зрабіць перад святамі. Не будзьце як я) Але на стрым зазірайце) www.twitch.tv/nine_ravens_...