Profile avatar
angoulema.bsky.social
/калі вы бачыце ў маіх пастах памылкі, то я буду радая, калі вы выправіце іх у каментары/ J'apprends le français
972 posts 83 followers 31 following
Regular Contributor
Active Commenter

Пачнём #котаўторак з Яськай-пазяхаськай!

Учора была ў філармоніі на канцэрце Сны Міядзакі. Большасць музычных фрагментаў аўтарства Джо Хісаішы, і я троху спадзявалася, што, мо, будзе штосьці, пад што Юзу катаўся, але не. Праўда, пачатак канцэрта сапсавала флейтысіка, сказаўшы, што яны радыя граць у "беларусіі". Ну дык і ехалі б туды,цьху.

💙📚 дачытала пераклад 4га Потэра. Такі сабе досвед чытаць пра вяртанне Цёмнага Лорда ў нашыя часы 😅 Прыемна чытаецца, але было б цікава пачытаць пра выбар перакладу пэўных імёнаў (трэ паглядзець паходжанне слова Skeeter). І здаецца, у адным месцы паблыталі Флітвіка з Флінтам, але без арыгіналу...

Маральная падтрымка ад Яські

Мроіва, другі заход

Усім, хто жыве ў Беларусі. Новы від ашуканства: вам тэлефануюць нібыта супрацоўнік МТС і просяць дапамагчы з наладамі новага абсталяваньня. Падчас размовы вам кідаюць шмат спасылак. Потым маеце цэглу. Званкі ідуць праз тэлеграм і ватсапп. І выссвечваецца фірмовы знак МТС.

😭

Сёння ж #котаўторак! І камео Юзуру на заднім плане)

Дачытала Maigret et L'Homme Tout Seul (Мэгрэ і цалкам самотны мужчына). У дзяцінстве вельмі любіла чытаць дэтэктывы Сіменона, і зараз, мусіць, таксама люблю. Спадабалася, як паслядоўна апісаны ход следства, і да канца застаецца інтрыга. А ў канцы ўсіх шкада 😔

💙💛 Французы ў маім дарагім Монпелье дапамагаюць верыць у лепшае